У СССР хлусілі, што ваўкі – шкоднікі сацыялістычнай жывёлагадоўлі



У Менску адбыўся Зезд грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». На ім з лекцыяй пра асновы харчавання ваўкоў выступіў знакаміты вучоны з Грузіі Ясон Бадрыдзэ. У размове з Беларускім Радыё Рацыя вучоны, у прыватнасці, узгадаў, што ў 1972 годзе, калі пачалося яго даследаванне жыцця ваўкоў, у адносінах да гэтага драпежніка ў Савецкім Саюзе існавалі моцныя стэрэатыпы, якія распаўсюджваліся спецыяльна.

– Ну, нешта я ўяўляў, але такога ўявіць у жыцці не мог, што столькі энергіі, напружання спатрэбіцца. Калі быў малады, вельмі хацелася заняцца гэтым, не думаючы пра наступствы. Усё гэта стэрэатыпы. Што воўк есць тое, што мы самі маглі б з’есці, што ён шкоднік сацыялістычнай жывёлагадоўлі – усё гэта было глупствам для мяне, бо яны самі ў гэта не верылі.

Перыядычна і ў Беларусі выносяцца прапановы па знішчэнні ваўкоў, аднак вучоныя рэзка супраць: людзі не павінны настолькі бесцырымонна ўрывацца ў ланцуг узаемадзеянняў у жывой прыродзе. Акрамя таго, свае памылкі ў дачыненні да ваўкоў даўно прызналі і ў Заходняй Еўропе – там дзейнічаюць спецыяльныя праграмы, а ваўкоў не знішчаюць так, як гэта рабілі раней.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара