Людзі ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да праваабаронцаў



Сябрам Праваабарончага цэнтра “Вясна” працы хапае.

Нягледзячы, што ўсё цяжэй даводзіцца дамагацца станоўчых вынікаў, людзі звяртаюцца ўсё больш па розных прычынах, гаворыць сябра “Вясны” з Баранавіч Аляксандр Вайцешык:

– Усё больш і больш недавольных, расчараваных ва ўладзе. Народ ідзе ўвесь час. Адна з прычын – людзі не ў стане аплаціць паслугі адвакатаў і юрыстаў, а праваабаронцы працуюць бясплатна.

Па словах Аляксандра Вайцешыка, за 25 гадоў беларуская ўлада так і не зразумела, што вышэйшая каштоўнасць  дзяржавы – гэта захаванне правоў чалавека. Такім чынам дзяржава стварае сабе аўтарытэт, які працуе на імідж самой дзяржавы і яе ўлады. І да гэтага ніколі не позна павярнуцца:

– Трэба памяняць уладзе адносіны да правоў чалавека, да законаў і ў першую чаргу – да людзей.

Паводле праваабаронцы,  на жаль, большасць нашых людзей не цікавіцца сваімі правамі, іх не ведае, таму любы прадстаўнік улады лёгка такімі людзьмі маніпулюе. У планах праваабаронцаў   і надалей знаёміць грамадзян з правамі чалавека і прынцыпамі абароны сваіх правоў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя