У Баранавічах забаранілі пікет



Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў пікет, прысвечаны гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Адмова падпісана намеснікам старшыні гарадской вертыкалі Дзмітрыем Касцюкевічам.

Заяўнікі пікету – Рыгор Грык, Сяргей Гоўша і Вячаслаў Болбат – так і не зразумелі, чаму ім адмовілі ў пікеце, кажа грамадскі актывіст Рыгор Грык:

 – Я размаўляў з ідэолагамі і хацеў даведацца, чаму не дазволілі. Яна кажа: там усё напісана. Пайшоў да юрыста гарвыканкаму, там таксама не хацелі растлумачыць. Я не разумею: улада для народу, ці народ для ўлады? Што тут робіцца?

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, але сёння гэтая падзея практычна не ўзгадваецца. “Мы хацелі нагадаць жыхарам горада Баранавічы пра асноўныя ідэі нашай Дэкларацыі“, – дадае наш суразмоўца.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя