Гомельцы атрымалі прызы ад пасольства Фінляндыі



Слухачы гомельскіх курсаў “Мова нанова” атрымалі прызы ад Аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі. Наведнікі паўдзельнічалі ў конкурсе “Чытаем Калевалу разам”, праведзенага з нагоды 170-годдзя поўнага выдання фінскага нацыянальнага эпасу “Калевала”. Вядоўца курсаў Аляксандра Шляхціч гаворыць пра ўнікальнасць твора “Калевала”.

– Гэта самы вялікі паэтычны твор на беларускай мове зараз у перакладзе. Упершыню мы з эпасам “Калевала” ў беларускамоўным перакладзе пазнаёміліся якраз год таму, калі Вольга Раўчанка прынесла да нас кнігу ў перакладзе Якуба Лапаткі. У гэтым годзе была такая нагода, бо 28 лютага штогод адзначаецца Дзень “Калевалы”. 10 з нашых слухачоў прачыталі ў сваім выкананні, як яны бачаць гэта, былі нават спевы.

“Калевала” – фінскі нацыяльнальны эпас, сабраны і апрацаваны фінскім этнографам і паэтам Эліясам Лёнрутам. У 1849 годзе ў друку з’явілася “Новая Калевала”, якая складаецца з больш чым 20 тысячаў рун.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель