БАТЭ сёння прымае лонданскі „Арсенал”



У чацвер, 14 лютага, у першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ на „Барысаў-Арэне” прыме „Арсенал”. Сустрэча пачнецца ў 20.55 беларускага часу.

Трансляцыя матча пачнецца ў 20:45 на тэлеканале „Беларусь 5”. У 20:20 у эфіры пакажуць прэв’ю.

Матч у адказ пройдзе ў Лондане праз тыдзень — 21 лютага.