“Bulbamovie” пашырае гарызонты
Наступны фестываль беларускага кіно “Bulbamovie” можа адбыцца адначасова ў Варшаве, Кракаве і Менску. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў фестывалю Пётр Дудановіч на прэзентацыі ў Варшаве новага дыску з фільмамі пераможцаў сёлетняй “Бульбы”.
Кажа Пётр Дудановіч:
– Можа нарэшце атрымаецца паказаць беларускае кіно ў Беларусі, ёсць такія аптымістычныя планы. Спадзяемся, атрымаецца паралельна з Варшаўскім фестывалем арганізаваць паказы ў Менску. Таксама вяліся размовы , каб такія ж паказы арганізаваць у Кракаве, дзе кракаўская публіка будзе выбіраць сваіх пераможцаў.
Госці прэзентацыі таксама атрымалі магчымасць паглядзець стужкі, якія перамаглі на апошнім фестывалі, частуючыся пры гэтым залацістымі беларускімі таркаванцамі.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара