Абмеркаванне трагедыі ў Стоўбцах не спыняецца



Трагедыя ў Стоўбцах ускалыхнула жыхароў Бярозы. На вуліцах, у крамах людзі не перастаюць гаварыць пра забойства ў школе. Шмат разважанняў пра тое, як такое магло здарыцца ў нашай спакойнай Беларусі. У большасці сходзяцца на думцы, што вінаваты інтэрнэт, які павінен кантралявацца бацькамі. Гавораць бярозаўчане:

Думаю, што камп’ютар.

– Інтэрнэт вінаваты, нагледзяцца…

 – Там секты нейкія. Дзяцей падштурхоўваюць.

– Альбо хлопец нешта ўжываў. Наркотыкі ці нешта падобнае. Альбо ў хлопца нейкае псіхічнае захворванне.

– Гэта ўсё ідзе ад нашага грамадства, якое стала вельмі агрэсіўным. Людзі не разумеюць ні палітыкі, ні людзей, якія стаяць ва ўладзе. Азлобленыя фільмы, агрэсіўныя перадачы. Усё гэта адкладваецца ў свядомасці людзей, а тым больш дзяцей.

У Стоўбцах вучань 10 класа забіў нажом настаўніцу і вучня 11 класа, двое параненых ім вучняў у цяжкім, але стабільным стане на дадзены час знаходзяцца ў рэанімацыі.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя