Журы абвясціла поўны спіс прэміі “Дэбют”



Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза

Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Мінск: Электронная кнiгарня Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. — Мінск: Кнігазбор Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. — Мінск: Пазітыў-цэнтр Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях. — Мінск: Кнігазбор Андрэй Сідарэйка. Вальс чырвоных гронак рабін. — Мінск: Колорград Андрэй Сідарэйка. Жонка на гадзіну. — Мінск: Чатыры чвэрці Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура

Паэзія

Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт Марта Мацкевіч. 21 грам: вершы. — Мінск: Медысонт Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт

Пераклад

Юлія Алейчанка: Вецер у валасах (пераклады аўтараў: Мікаіл Мушфіг (Азербайджан), Сяргей Комаў (Казахстан), Мэн Хаажань (Кітай), Сюй Чжымо (Кітай), Майроніс (Літва), Андрэй Каровін (Расійская Федэрацыя), Саліх Гуртуеў (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка), Лула Куні (Чачэнская Рэспубліка), Нізом Касім (Рэспубліка Таджыкістан), Леся Мудрак (Украіна), Сяргей Савін (Украіна). — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”

Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.

Паводле прэс-рэлізу