Прэзентацыя кнігі вершаў Алеся Аркуша “Возера Вялікае” ў Менску
У Менску працягваецца Міжнародны паэтычны фэст імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Сярод іншых літаратурных імпрэз адбылася і прэзентацыя кнігі вершаў Алеся Аркуша “Возера Вялікае”.
– Гэтая кніга аб’яднала ўсе вершы на адну тэматыку – пра возера Вялікае, дзе быў хутар майго дзеда Захара і дзе мая малая радзіма. Летась выйшаў мой новы раман „Спадчына”. Гэта такая сямейная сага, пераплеценая з лёсам легендарнага падробшчыка дакументаў Івана Шагойкі. Працуючы над раманам, у мяне ўзнікла шмат розных паэтычных метафар, уяўленняў, згадак. І вось гэты ўвесь матэрыял, які быў у маёй галаве, я і выклаў ужо паэтычнай мовай у кнізе “Возера Вялікае”.
Штогадовы паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” пачаўся ў гэтую пятніцу і праходзіць адначасова на трох сталічных пляцоўках, асноўнай з якіх з’яўляецца клуб “Грай”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара