Артур Касіцкі ізноў стаў маршалкам Падляшскага ваяводства
Артур Касіцкі ізноў стаў маршалкам Падляшскага ваяводства. Два тыдні таму Касіцкі адмовіўся ад пасады маршалка, але потым змяніў сваё рашэнне.
Маршалак, а таксама цэлая ўправа Падляшскага ваяводства былі выбраныя паўторна. Пасля выбараў новы-стары маршалак Артур Касіцкі заявіў, што патрабуе адклікаць старшыню Сойміка.
Гаворыць радны Сойміка ваяводства Ігар Лукашук:
– Дынаміка гэтых рашэнняў і зменлівасць гэтых рашэнняў была вельмі вялікая. І гэтыя павароты былі даволі нечаканымі.
Радныя Грамадзянскай платформы і Польскай сялянскай партыі выйшлі з паседжання Сойміка і не вярнуліся да завяршэння. Новым старшынём Сойміка стаў палітык партыі Закон і Справядлівасць Марэк Камароўскі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток