Бяляцкі — Этынгеру: Фінансавая дапамога не павінна быць безумоўнай



Алесь Бяляцкі, Гюнтэр Этынгер і прадстаўнікі ЕС у Беларусі на сустрэчы ў Мінску, 18 лютага 2019 году

Алесь Бяляцкі, Гюнтэр Этынгер і прадстаўнікі ЕЗ у Беларусі на сустрэчы ў Менску, 18 лютага 2019 года

У панядзелак, 18 лютага, старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэўся з прадстаўніцтвам Еўразвяза ў Беларусі і з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.

На сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама цяжкасці, якія беларускія ўлады ствараюць у працы грамадзянскіх арганізацый.

Як адзначыў праваабаронца Алесь Бяляцкі, любое фінансаванне мусіць абумоўлівацца пэўнымі ўмовамі:

– Фінансавая дапамога ЕЗ не павінна быць безумоўнай. Мы чакаем ад беларускіх уладаў сістэмных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека, з дэмакратычнымі прынцыпамі ў Беларусі і справядлівым судом”, — падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

spring96.org