Міхась Геніюш на менскіх курсах «Мова нанова»
Унук паэткі Ларысы Геніюш, які адмыслова прыехаў з Беластока, сустрэўся ў менскім клубе “Грай” з наведвальнікамі курсаў “Мова нанова”. Гаворыць Міхась Геніюш:
– Вельмі доўга гэта была мая прыватная бабуля. Такая, якая жыла толькі для мяне. Прыходзілі розныя дзядзькі, розныя цёткі. Я з імі знаёміўся, калі быў у Зэльве. Але я не звяртаў увагі на тое, хто яны ёсць, што яны кажуць. Пасля аказвалася, што гэтыя дзядзькі і цёткі – гэта Данута Бічэль, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч. Гэта я ведаю цяпер, а тады я гэтага не разумеў да канца. Маю ад іх нейкія падарункі, якія яны мне тады давалі.
Пасля вайны Ларысу Геніюш выкралі з Чэхаславаччыны савецкія спецслужбы. Пасля сталінскіх лагероў яна жыла ў роднай Зэльве. Ураджэнка Заходняй Беларусі да канца жыцця так і не прыняла савецкае грамадзянства.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара