Беларусы спрабавалі перавезці праз польскую мяжу ўкрадзеныя аўто і прычэп
Два грамадзяніны Беларусі спрабавалі перавезці праз пункт пропуску „Баброўнікі” на польскай мяжы ўкрадзеныя аўтамабіль і прычэп.
Як паведаміла ў панядзелак Пагранічная служба Польшчы, 15 лютага 34-гадовы мужчына меў намер уехаць у краіну на пазадарожніку Honda CRV 2011 года выпуску ацэначным коштам 58 тыс. злотых (15,1 тыс. долараў ЗША). Падчас паглыбленага надгляду быў выяўлены перабіты VIN-нумар (17-значны ідэнтыфікацыйны нумар).
На наступны дзень 32-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці прычэп для грузавога аўтамабіля коштам 21,4 тыс. долараў. У базе даных ён лічыўся як зніклы на тэрыторыі Польшчы.
Пасля афармлення адпаведных дакументаў аўтамабіль і прычэп перададзены паліцыі.
Фота: podlaski.strazgraniczna.pl