У студзені грузавыя перавозкі ў Беларусі знізіліся на 4,5%



У студзені 2019 года ў Беларусі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 33 млн тон грузаў — на 4,5% менш, чым у студзені 2018 года. Грузаабарот транспарту склаў 10,8 млрд тона-кіламетраў (на 0,2% менш), вынікае са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у студзені знізіліся на 3,4% і склалі 11 млн 726,9 тыс. тон, паветраным — на 43,1% (2,9 тыс. тон), аўтамабільным — на 12,5% (10 млн 215 , 3 тыс.). Трубаправодным транспартам перамешчана грузаў на 3,4% больш (11 млн 35,5 тыс.).

Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені 2019 года скарысталіся 164,4 млн чалавек, што ў параўнанні з такім жа леташнім месяцам больш на 0,01%. Пасажыраабарот транспарту склаў 1 млрд 950,7 млн пасажыра-кіламетраў (на 5,8% больш).

Чыгуначным транспартам у студзені перавезена 5,4 млн чалавек (на 1,6% менш), аўтобусамі — 99,3 млн (на ўзроўні студзеня 2018-га), гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам — 59,5 млн (на 0,1% больш). Паслугамі авіятранспарту скарысталіся 0,2 млн пасажыраў (на 21,7% больш).

belapan.by