3-я вікторыя беларускай моладзевай хакейнай зборнай
Моладзевая хакейная дружына Беларусі ў трэцім туры хакейнага чэмпіянату свету ў другім дывізіёне, што праходзіць у італійскім Азіяга, дамаглася вельмі важнай вікторыі над адным з асноўных канкурэнтаў – зборнай Латвіі – 2:1. На 3-й хвіліне колькасную большасць рэалізаваў форвард Аляксей Шантыка. У трэцім перыядзе Маслоўскі з Латвіі параўняў лік, але на 58-й хвіліне нападнік Дзмітрый Амбражэйчык, закінуўшы шайбу ў большасці, прынёс перамогу Беларусі.
Гэта трэцяя перамога каманды Паўла Перапехіна запар. Да гэтага беларуская дружына адолела Славенію 6:1 і Італію – 4:2.
Беларускім хакеістам засталося згуляць з камандамі Нарвегіі (зараз асноўны канкурэнт, 18 снежня) і Аўстрыі (20 снежня).
Беларускае Радыё Рацыя