101-годдзе БНР: Святкаванне ў Берасці
У якім фармаце праводзіць святкаванне 101-годдзя БНР абмеркавалі ў Берасці. Тут збіраўся арганізацыйны камітэт па адзначэнню беларускай незалежнасці 25 сакавіка.
— Большасць удзельнікаў сустрэчы схіляецца да таго, што гэта павінна быць шэсце па цэнтральным вуліцам горада і канцэрт на прыступках выставачнай залы недалёка ад кінатэатра “Беларусь”, — паведаміў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:
– Гэта святочны фармат без палітычных лозунгаў, з большага накіраваны на тое, каб папулярызаваць беларускую гісторыю, значэнне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі для сённяшняй незалежнай дзяржавы. Таму мы выбралі менавіта такі фармат. Але пакуль што ідуць перамовы з гарадскімі ўладамі.
— На дадзены момант Міністэрства ўнутраных спраў абвесціла прэйскурант на свае паслугі, якія невыканальныя і недасягальныя для грамадскіх актывістаў і для дэмакратычных сіл, — распавёў партыйны лідар. Удзельнікі аргкамітэту спрабуюць дамовіцца, каб аплата паслугаў міліцыі была знята.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце