Ежы Навасельскі. Сакральнае мастацтва



„Навасельскі – сакральнае мастацтва. Падляшша, Вармія і Мазуры, Люблін”. Гэта загаловак новага выдання, якое прэзентуюць сёння ў Супрасльскай Акадэміі.

У альбоме змешчаныя здымкі працаў выдатнага польскага мастака Ежы Навасельскага. Выданне падрыхтавала Крыстына Чэрні. Прэзентацыя альбома адбудзецца ў 17.30 паводле польскага часу ў Супрасльскай Акадэміі. Адным з тых, хто раскажа пра знаёмства з Навасельскім, будзе беларускі мастак Лявон Тарасэвіч:

– Упершыню сустрэліся на Грабарцы ў 1983 годзе. Сустракаліся ў Кракаве, хацеў пагаварыць з ім, каб магчы працаваць далей.

Ежы Навасельскі быў адным самых выбітных польскіх мастакоў другой паловы дваццатага стагоддзя. Займаўся сакральным мастацтвам. У многіх хрысціянскіх храмах можна знайсці фрэскі яго аўтарства. Пасля прамоцыі альбома Супрасльская Акадэмія запрашае на адкрыццё выставы малюнкаў Ежы Навасельскага. Пачатак а 19-й гадзіне.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль

Фота:  Włodzimierz Wasyluk