Пратэст супраць акумулятарнага завода ў выглядзе музычнага кліпа
Рэмейк песні “Плакала” запісалі і апублікавалі на Ютуб актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці. Відэа месціцца на канале “Народны рэпарцёр”. У песні распавядаецца пра хвалю пратэстаў і магчымыя экалагічныя наступствы для рэгіёну, — адзначыў юрыст Раман Кісляк:
– Людзі маюць права і магчымасці розным шляхам грукацца да жыхароў Берасця і Рэспублікі Беларусь. Выкарыстоўваецца і такая форма, на мой погляд, яна дастаткова эфектыўная і эмацыйная. Жанчыны і дзеці ўдзельнічалі ў стварэнні такога кліпа.
Раман Кісляк упэўнены, што гэта вельмі моцнае відэа, якое знойдзе водгук у душы жыхароў Берасця і Берасцейскага рэгіёна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце