Дзень роднай мовы ў бельскай тройцы



Дзень роднай мовы ў пачатковай школе і гімназіі з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім адзначаць дыктоўкай. Настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч у гэтым годзе падрыхтавала тэкст паводле твораў Францішка Багушэвіча. Аднак Дзень роднай мовы – гэта не толькі дыктоўка, але і суправаджальныя мерапрыемствы для вучняў.

Пачынаем раніцай дыктоўкай на тэму мовы. Спачатку пішуць восьмыя класы, пасля малодшыя дзеці. Потым маем сустрэчу чацвёртых класаў з Асяй Троц, якая раскажа пра сваю кніжку «Казкі па-свойму». Яшчэ для старэйшых класаў пачатковай школы ёсць паказ фільма. А таксама шостыя класы рабілі цікавыя плакаты, якія будуць развешаныя па школе.

Дзень роднай мовы ў бельскай тройцы пачаўся напярэдадні сустрэчай вучняў з прафесарам Універсітэта ў Беластоку Алегам Латышонкам , які распавёў вучням пра праект «Наша памяць», арганізатарамі якога ёсць Беларускае гістарычнае таварыства і фонд Kamunikat.org. Праект датычыць дзейнасці польскага антыкамуністычнага падполля на Беласточчыне.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя