Беларуская літаратура і мова – на макулатуру
ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін” прымае макулатуру з усёй амаль Беларусі. А нядаўна на завод аднекуль прывезлі ўнікальную макулатуру – вось гэтыя ўпакаваныя падручнікі беларускай мовы для 10 класа, беларускай літаратуры для 10-11 класаў, матэматыку для 3 класа.
І ці не новыя гэта падручнікі па беларускай мове і літаратуры?.. Павучыліся роднай мове – хопіць. На макулатуру! Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, які родам з Кемераўскай вобласці Расеі, камуніст Карпенка напіша новыя падручнікі. Такія, якія “вам трэба”. І ці трэба яны наогул?..
Беларускае Радыё Рацыя