Практыка, якую варта пераймаць у беларускай школе



Найперш абмен досведам, а таксама кантакты вучняў. Працягваецца супрацоўніцтва Берасцейскага абласнога ліцэя імя Машэрава і комплексу школ святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Тут дзеці вывучаюць беларускую мову і гэта важны чыннік для супрацоўніцтва, заўважае дырэктар берасцейскага ліцэя Наталля Каліноўская. Паводле якой іх таксама цікавіць, як польскія калегі выкарыстоўваюць духоўную скіраванасць установы у арганізацыі навучальнага працэса.

– Прыемна, што ў гэтай школе вывучаецца беларуская мова. Напэўна для нашых вучняў гэта вельмі станоўчы прыклад таго, што дзеці гавораць па-беларуску. Ну і, канешне, што ў дадзенай школе вялікая ўвага надаецца духоўнаму выхаванню, гэта важна і для нас таксама. Таму што хочацца выхаваць не толькі адукаваную, але і цэласную асобу.

Такую практыку варта пераймаць у беларускай школе, дадае дырэктар берасцейскага ліцэя Наталля Каліноўская. Сумесная праца паміж Берасцейскім абласным ліцэем імя Машэрава і комплексам школ святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку цягнецца з 2016 года. Тады адбыўся першы візіт, падчас якога падпісалі дамову пра міжнароднае супрацоўніцтва.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя