„Ахова птушак Бацькаўшчыны” зладзіла канферэнцыю



У Гародні прайшла канферэнцыя гарадзенскай абласной структуры грамадскага аб’яднання „Ахова птушак Бацькаўшчыны”. 

Супольнасць назіральнікаў за птушкамі мае шырокую адукацыйню базу: заахвочвае людзей шанаваць птушыны свет, навакольнае асяроддзе, актыўна супрацоўнічае з заканадаўцамі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Падчас канферэнцыі сябры арганізацыі змаглі пазнаёміцца з выставай фотамастака-анімаліста Сяргея Печарыцы, які сваіх „птушак на кардоне” ствараў дзесяць гадоў.

– Кожны фотаздымак нясе кавалачак інфармацыі, шлях да спазнання чагосьці незвычайнага. Гэта вельмі цікава. Робіш адзін добры кадр, а пасля хочацца зрабіць яшчэ лепшы. Кожны год гэта новая сустрэча і штосьці новае.

У склад грамадскай арганізацыі зараз уваходзіць больш як  2170 сябраў, 670 валанцёраў і 14 мясцовых аддзяленняў. Як можна захапіцца назіраннем за птушкамі, кажа ўдзельніца канферэнцыі Наталля Кавалеўская:

Заўсёды гэтым цікавілася. Потым пачала шукаць у інтэрнэце і там натыкнулася на Дзмітрыя Вінчэўскага. Гады два чытала ягоныя публікацыі. Пасля ў фэйсбуку прачытала, што адкрываюцца ва УЗВ курсы па вывучэнні птушак. І я тады пайшла на гэты курс і ўсё больш і больш захапляюся.

Сёлета птушкай году стаў вялікі арлец, якому, падчас канферэнцыі  было прысвечана некалькі выступаў. Гэты від у Беларусі сямейства шуляковых, імкліва змяньшаецца. Максімальная колькасць гнездавання 150 параў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня