“Будаўнік” – у 1/8-й фіналу Кубка выкліку



Валейбольныя чэмпіёны Беларусі ў паядынку ў адказ 1/16 фіналу на пляцоўцы „Чыжоўка-Арэны” ўпэўнена перайгралі гасцей з фінскага клуба „Кокала” – 3:1. Толькі ў першай партыі паўночнікі змаглі навязаць гаспадарам сваю гульню, а ў далейшым менчукі цалкам валодалі ініцыятывай і выйгралі 3 сеты запар. Лепшым у складзе пераможцаў стаў нямецкі легіянер Себасцьян Краўзэ, у актыве якога 20 набраных ачкоў. У першай гульні на пляцоўцы фінскай дружыны падначаленыя Аляксандра Сінгаеўскага саступілі з мінімальнай розніцай 2:3 і па суме дзвюх сустрэч прайшлі ў наступную стадыю кантынентальнага турніру. Перад сустрэчамі з фінскімі валейбалістамі „Будаўнік” двойчы абыграў балгарскі ЦСКА з Сафіі – 3:1 і 3:0. У матчах за выхад у чвэрцьфінал Кубка выкліку менскі клуб двойчы сустрэнецца з расейскім клубам „Губернія” з Ніжняга Ноўгарада.

Беларускае Радыё Рацыя