Ірына Жук устанавіла нацыянальны рэкорд у скачках з шостам
Выхаванка гарадзенскай школы лёгкай атлетыкі Ірына Жук абнавіла рэкорд Беларусі ў скачках з шостам на міжнародным турніры All Star Perche ў французскім Клермон-Феране, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.
Беларуска ў трэцяй спробе паказала вынік 4 м 65 см і палепшыла сваё ж дасягненне (4 м 62 см). Разам з тым новы нацыянальны рэкорд не дазволіў ёй падняцца на п’едэстал турніру ў Францыі – спартсменка заняла пятае месца. Перамогу атрымала Анжаліка Сідарава з Расеі – 4 м 81 см. Ірына Жук штурмавала вышыню 4 м 73 см, але ўсе тры спробы аказаліся няўдалымі.
Сусветны рэкорд у скачках з шостам у жанчын у закрытых памяшканнях належыць амерыканцы Джэніфер Сур, якая ў 2016 годзе паказала вынік 5 м 03 см.
Ірына Жук уключана ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які адбудзецца ў Глазга.