Багдановіч пра Галіцыю



Класікі беларускай літаратуры становяцца класікамі часцей за ўсё пасля смерці. А пры жыцці думалі, як зарабіць грошы на існаванне.

Максім Багдановіч сам зарабляў на свой адзіны прыжыццёвы зборнік „Вянок” (памятаеце – „Я не самотны, я кнігу маю”) напісаннем артыкулаў.

Для таго, каб не быць самотным і мець кнігу даводзілася пісаць розныя тэксты – рэпартажы з судоў, а таксама артыкулы для турыстычных часопісаў, у якіх дзіўным чынам адбівалася тагачасная штодзённасць.  

Вось, напрыклад, “М.М. Путеводитель по Галиции и ее курортам”  –  агляд брашуры “М.М. Путеводитель по Галиции и ее курортам” (Кіеў, 1913 год).   

Галіцыя – гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе – Заходнія ўкраінскія землі – тэрыторыя сучасных Івана-Франкоўскай, Львоўскай, Тэрнопальскай абласцей Украіны, а таксама Падкарпацкага і большай часткі Малапольскага ваяводстваў Польшы. 

Падчас Першай сусветнай вайны, восенню 1914 года амаль ўся Галіцыя, якая з’яўлялася часткай Аўстра-Венгерскай імперы, была занята войскамі Расейскай імперыі.  Менавіта гэтыя падзеі выклікалі цікавасць да Галіцыі ў жыхароў тагачаснай Расейскай імперыі.

У аглядзе “Путеводителя по Галиции и ее курортам” Максім Багдановіч піша: “Интерес русского общества к новоприсоединенной Галиции не ослабевает. Вероятно, очень многие пожелают непосредственно ознакомится с ней, и, быть может, именно сюда в самом недалеком будущем направится экскурсионный поток. Этому, бесспорно, должны содействовать и богатство исторических памятников в крае, и красота его природы (Карпаты), и своеобразие местных бытовых условиях. Наконец, не следует забывать, что в Галиции имеются курорты, привлекающие десятки тысяч приезжих”.

Максім Багдановіч адзначае, што “Путеводитель Галиции и ее курортам” з’явіўся да пачатку вайны і далучэння Галіцыі да Расейскай імперыі, таму частка звестак практычнага характару (рух цягнікоў, кошт квіткоў, кошты ў гатэлях) можна лічыць састарэлымі і недакладнымі. Агляд ўпершыню  быў надрукаваны ў часопісе “Русский экскурсант», 1915, №1. С.53. Подпіс М.Б.

Больш за сто гадоў прайшло, а Расея ўсё працягявае „далучаць курорты” і накіроўваць туды „плыні турыстаў”. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ