Ірына Крыўко выйграла серабро ў гонцы праследавання на ЧЕ ў „Раўбічах”
Расіянка Кацярына Юрлава-Перхт перамагла ў гонцы праследавання на адкрытым чэмпіянаце Еўропы ў спарткомплексе „Раўбічы”.
Сярэбраным прызёрам стала беларуска Ірына Крыўко, якая паспяхова адстралялася на заключным, чацвёртым рубяжы і зноў парадавала балельшчыкаў на трыбунах.
У гонцы праследавання не прымалі ўдзел шведскія біятланісткі, якія пасля трыумфу ў індывідуальнай гонцы і спрынце адправіліся дадому для заключнага этапу падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў Эстэрсундзе.
Усяго 53 спартсменкі выйшлі на старт пасьюту.
На адкрытым чэмпіянаце Еўропы мацнейшым складам у „Раўбічах” выступілі мужчынская і жаночая зборныя Расеі і Швецыі, вядомыя біятланісты прысутнічалі ў заяўках каманд Нарвегіі, Германіі і Украіны. У Беларусь прыехалі страляючыя лыжнікі з ЗША, Канады, Кітая, Аўстраліі і Казахстана. Усяго ў кантынентальным форуме прынялі ўдзел 160 біятланістаў і 135 біятланістак.