Саколка і Гародня сталі яшчэ бліжэй



Рамонт двух камяніц, роварная сцежка ды лавы з Тызенгаўзам.

Гэта вынік транспамежнага супрацоўніцта Саколкі і Гародні. Суседнія гарады рэалізуюць еўрапейскі праект за амаль 2 мільёны еўра. Дадаткова ў Саколцы створаць, а ў Гародні адрамантуюць, турыстычныя інфармацыйныя цэнтры ў будынках спраектаваных Антоніем Тызенгаўзам – гарадзенскім старастам, які жыў ў 18 ст., кажа бурмістр Саколкі Эва Кулікоўска:

– У цэнтры Саколкі знаходзіцца фельмі прыгожая старая камяніца яго праекта, таксама як і ў Гародні. Памяшканні будуць прызначаны на грамадскія патрэбы, у Гародні ўнізе з’явіцца кавярня „Саколка”, а ў нас плануем стварыць кавярню „Гародня”.

Праект „Шляхам Тызенгаўза” завершыцца напрыканцы наступнага года. У межах праграмы „Польшча – Беларусь – Украіна” рэалізаваныя таксама іншыя транспамежныя праекты. Сярод якіх байдарачны шлях, што злучыць польскі і беларускі Драгічын, а таксама пабудова культурных цэнтраў у польскім і беларускім Шчучынах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя