Шалкевіч заспявае новы альбом у Гародні



Беларускі бард Віктар Шалкевіч выканае гарадзенцам 27 лютага ў прасторы „Цэнтр гарадскога жыцця” свой новы альбом «Viktar Šalkievič», які падсумоўвае чарговы этап творчасці маэстра. Альбом складзены з двух кружэлак: «Такая доўгая зіма» і «Балады. Найлепшае».

Пра адметнасці кружэлкі распавядае Віктар Шалкевіч:

– Адметнасць альбома ў тым, што амаль усе героі, акрамя Міцкевіча і беднага вясковага бога, соўгаюцца па чыгунцы, яны перасоўваюцца нейкімі такімі сродкамі локамоцыі. Гэта самае галоўнае. Міцкевіч – ён ездзіць у карэтах, кібітках. А вясковы бог увогуле ходзіць пехатой. Там дзевяць песень. Яны абсалютна розныя па стылістыцы. Ёсць песні больш-менш вядомыя, ёсць песні, якія невядомыя.

Выступ Віктара Шалкевіча распачнецца а 19-й гадзіне. Уваход на канцэрт – бясплатны.

Беларускае Радыё Рацыя