На Лідчыне пісалі дыктоўку 9700 чалавек



Жыхары Лідчыны ўстанавілі своеасаблівы нацыянальна-рэспубліканскі рэкорд.

Па словах кіраўніка Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслава Судніка, на Лідчыне сёлета пісалі беларускую дыктоўку 9700 чалавек. Такой колькасцю не можа пахваліцца нават Менск і абласныя гарады. Дыктоўкі былі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

У цэлым, на Лідчыне прынялі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы, каля 12 тысяч чалавек з Ліды і раёна.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда