„Хронікі Нарніі” па-беларуску ў Гародні
2-3 сакавіка ў кіно „Космас” пакажуць фільм „Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб” на беларускай мове. Паказы прысвечаны Дню роднай мовы ў межах праекта „Беларускія ўікэнды”.
Распавядае каардынатарка паказаў у Гародні Надзея Вішнеўская:
– „Хронікі Нарніі” па-беларуску вырашылі паказць у Гародні, бо раней паказы тут не адбываліся. Наогул у Гародні было вельмі мала паказаў у кінатэатрах па-беларуску ў добрай якасці, у добрай агучцы. Паказаць ёсць што. Перакладам „Хронік Нарніі” займалася кампанія „Кінаконг” пры падтрымцы Velcom. Агучвалі пераклад беларускія акторы і вядоўцы. Будзе ўсяго два сеансы, калі яны будуць мець поспех, то мы спадзяемся, што атрымаецца рабіць такія паказы рэгулярна.
Адна з бліжэйшых прэм’ер „Беларускіх уікэндаў” — трылогія „Уладар пярсцёнкаў”. Квіткі на першыя паказы новага сезона ўжо даступныя ў касах кінатэатра „Космас” і інтэрнэце.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня