У Беластоцкім драмтэатры рыхтуецца прэм’ера спектаклю «Аблава»
У Беластоцкім драматычным тэатры рыхтуюцца да прэм’еры спектакля «Аблава».
Рэжысёр Ян Навара і акцёры распавядуць пра гістарычныя падзеі – „Аўгустоўскую аблаву”, калі савецкія ўлады і спецслужбы ў ліпені 1945 года арганізавалі аперацыю па ліквідацыі польскага антыкамуністычнага падполля на тэрыторыі Аўгустоўскай пушчы. У спектаклі багата дакументаў і сведчанняў, расказваюць у тэатры. Але найважней – іграем рэальных асобаў – дадае акцёр Бернард Баня:
– Гэта не такі спектакль, як іншыя. Бо пачынаючы працу над спектаклем ад першых спроб чытання, зразумела, падыходзілі да гэтага спачатку, як да чарговай тэатральнай рэалізацыі. Аднак у нас узнікла свядомасць таго, што мы размаўляем пра лёсы не фіктыўных постацей, а жывых людзей, якія зніклі без следу. І гэтая траўма у іх дзецях, унуках. З погляду на тое, што мы не ведаем лёсаў сваіх блізкіх, не ведаем месца, дзе яны былі пахаваныя, гэта дае дадатковы багаж.
І ён накладае дадатковую адказнасць, – падкрэслівае акцёр.
Прэм’ерныя паказы спектаклю «Аблава» рэжысёра Яна Новары запланаваныя на 1, 2 і 3 сакавіка ў Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота Ewa Krajewska