Пакаранне журналіста „Свабоды” прызналі законным
Гарадзенскі журналіст, карэспандэнт „Радыё Свабода” Міхал Карневіч не дамогся адмены накладзенага на яго адміністрацыйнага штрафу нібыта за ўдзел у масавым мерапрыемстве 26-га кастрычніка ў Свіслачы.
Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі пакінуў рашэнне пра выплату штрафу ў памеры 15-ці базавых велічыняў у сіле. Не звяртаючы ўвагі, што карэспандэнт выконваў свой прафесійны абавязак па асвятленні Дня памяці паўстанцаў 1863-га года.
Міхал Карневіч устрымаўся ад каментароў, пасля разгляду яго скаргі ў судзе:
– Каментаваць мне няма чаго, прысуд зразумелы. Я толькі хачу дадаць, што машына створаная па падаўленні ўсякага вольнадумства, яна працуе ў гэтай краіне безадказна.
19 снежня ў Свіслачы пройдзе яшчэ адно адміністрацыйнае разбіральніцтва са старшынём Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве ў Дзень памяці паўстанцаў 1863-га года. Ён будзе дванаццатым фігурантам, якога прыцягваюць да суда гарадзенскія судовыя органы.
Беларускае Радыё Рацыя