Ежы Грыгенча: У Каложскі парк Дзень Волі святкаваць не пайду
Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча не згодны з прадстаўнікамі грамадскага камітэту па святкаванні Дня Волі ў Гародні ў Каложскім парку. На яго думку, трэба ладзіць гэтае свята ў цэнтры Гародні:
-У Каложскі парк не варта ісці. Па-першае, там не зроблена святло. І што мы будзем адзначаць? Тое, што сядзяць людзі ў турмах, тое што ёсць зніклыя? А мы ідзем весяліцца, святкаваць. І зноў такі, мы папрасілі ў іх парк Жылібера. Няхай бы яны далі дазвол. Чаму яны нас увесь час гоняць у нейкія дрымучыя лясы, каб нас ніхто там не ўбачыў. І што мы будзем адзначаць? Ну няхай збярэцца тысяча людзей. Але гэта тыя самыя людзі. Нас людзі не ўбачаць. Навошта збіраць грошы на гэта ўсё. Навошта гэта ўсё. Ніхто нічога не пабачыць.
Рашэнне па святкаванню Дня Волі – 2019 у Гародні ў Каложскім парку было прынятае на паседжанні грамадскага камітэта пасля адмовы гарадскімі ўладамі правядзення святкавання ў парку Жылібера.
Беларускае Радыё Рацыя