Верш невядомага паэта з Зэльвеншчыны XIX стагоддзя



Доктар філалагічнага факультэта, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Мікола Хаўстовіч адшукаў у архіве верш невядомага раней паэта з вёскі Казловічы Слонімскага павета (цяпер Зэльвенскі раён) Сямёна Рыпінскага. Верш быў напісаны 152 гады таму. Пра гэта больш падрабязна даведаюцца чытачы са старонак свежага лютаўскага нумару “Слонімскага краю”, які ўжо тры гады выпускаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Выданне вельмі разнастайнае і цікавае. Упершыню яно распачынае друкаваць вялікі артыкул пра шляхецкі род  Ордаў, якія маюць дачыненне да слонімскай зямлі і яе гісторыі. Чытачы з захапленнем прачытаюць матэрыялы пра “слонімскія палі” 1040 года, пра ілжэпартызанскія групы на Слонімшчыне, пра невядомы верш Янкі Бялькевіча з Варонічаў, які быў апублікаваны ў 1919 годзе, пра забытага гісторыка з Чамяроў Міхаіла Міско і іншыя. Прыгадвае “Слонімскі край” і пра Валянціна Таўлая, Кандрата Надудзіка, Уладзіміра Янушэвіча і іншых слонімцаў, якіх ужо няма на гэтым свеце.

Поўнасцю свежы нумар і ранейшыя чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя