Частка падлогі ў Каложскай царкве стала шкляной



Умураваныя ў будынак валуны, якія надаюць каменнай сцяне, якая захавалася, асаблівую моц, і найтанчэйшая плінфа, галаснікі для лепшай акустыкі … Усё гэта звычайна паказваюць турыстам у старажытнай Каложы. Цяпер тут з’явіўся і новы элемент цікавасці для вернікаў і гасцей – археалагічнае акно.

Частка падлогі старажытнага храма з сённяшняга дня пакрыта трывалым шклом. Пад ім – падмурак, а таксама рэшткі некалі страчанай старадаўняй калоны храма.

– Першапачаткова ў архітэктуры Каложскай царквы было шэсць калон, – распавёў настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. – Тут спалучаліся ўсе характэрныя асаблівасці сакральнай архітэктуры Візантыі – храм быў пабудаваны трохнефавым, шасцістоўпным, крыжакупальным. Археалагічнае акно дапаможа вернікам і паломнікам больш ясна ўспрымаць старажытны храм як узор менавіта візантыйскага архітэктурнага стылю. У XII стагоддзі майстрамі тутэйшых зямель ён быў узяты за аснову, але асобныя інжынерныя рашэнні вылучаюць яго ў гарадзенскую архітэктурную школу і робяць абсалютна ўнікальным.

Сёння захаваліся толькі дзве з шасці калон. Раскрылі падмурак паўночна-заходняй яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, але шырокаму погляду яно паўстала толькі на сучасным этапе.

IMG_3829.jpg

IMG_3859.jpg

IMG_3936.jpg

IMG_3941.jpg

IMG_4116.jpg

IMG_4121.jpg

IMG_4118.jpg

Асновай для загартаванага шкла стала канструкцыя з нержавеючай сталі, а кожны з шасці асобных шкляных фрагментаў можа вытрымліваць нагрузку парадку 400 кілаграмаў.

Цяперашнія працы – завяршальны этап ва ўнутраным упарадкаванні Свята-Барыса-Глебскай царквы, якое працягвалася на працягу ўсяго мінулага года.

grodnonews.by