1995 год, Прывольны
На рэферэндуме ў 1995 года, я была назіральніцай у пасёлку Прывольны па Магілёўскай шашы.
У Прывольным усё ў яблыневай квецені.
Перад выбарчым ўчасткам – яблыневая прысада.
Над участкам лунаў бел-чырвона белы сцяг.
Назіральнікаў на ўчастку шмат – ветэраны вайны ў Афганістане, камуністы, Беларускі Народны Фронт.
На ўчастку ў Прывольным усе вельмі прыязна ставіліся адно да аднаго.
Я, праўда, не стрымалася і запыталася ў маладога зусім хлопца.
- Як так можна – малады, а за камуністаў?
А ён мне адказаў:
- Мы з бацькам свінняў гадавалі. Ведаеш, колькі ў мяне было „на кніжцы” грошай пры камуністах? Сорак тысяч. А ў бацькі майго … і яшчэ больш, – вось таму я за камуністаў.
Бліжэй да паўночы, калі вынікі былі ўжо прыблізна зразумелыя, я выйшла, паглядзела на бел-чырвона белы сцяг над участкам.
Цяжка, амаль немагчыма было ўявіць, што ад заўтраўшняга дня ўсё зменіцца, і сцяга не будзе.
З Прывольнага забіраць нас прыехаў прадпрымальнік, які дапамагаў падчас выбараў, ён сказаў:
– „Ну, што пра я.. лі краіну!”