„Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020”



Усе грантавыя кантракты першага конкурснага набора падпісаны ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва „Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020”.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ў Берасцейскай вобласці Сумеснага тэхнічнага сакратарыяту праграмы Максім Алданаў. Некаторыя з іх былі толькі ўхваленыя, а па некаторым ужо пачаліся актыўныя дзейнасці, распавёў суразмоўца:

– Частка праекта Берасцейскай вобласці ўжо пачала сваю рэалізацыю, такія як будаўніцтва ачысных збудаванняў у Жабінкаўскім раёне, буйны інфраструктурны праект мы рэалізуем з Берасцейскім абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Таксама праводзіцца ацэнка, амаль завершана ацэнка праекта другога конкурснага набору.

Большасць праектаў накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця памежных рэгіёнаў. У іх задзейнічаныя як мясцовыя жыхары, так і прадстаўнікі ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце