БГК імя Мяшкова выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў апошнім туры групавога розыгрыша Лігі чэмпіёнаў здолеў перамагчы шведскі „Крысціянстад” – 32:23 (15:11).

Найбольш выніковымі ў БГК у гэты дзень былі Івіч – 6 закінутых мячоў, Шумак і Джорджыч – па 4, Баранаў, Абранавіч, Шыловіч – па 3.

Турнірная сітуацыя склалася такім чынам, што БГК быў абавязаны перамагаць шведскую каманду – аўтсайдара групы і чакаць зыходу паралельнага матчу паміж македонскім „Вардарам” і французскім „Манпельё”. У выніку шчаслівы расклад удаўся. Берасцейцы ўпэўнена адолелі „Крысціянстад”, а „Вардар” перамог 33:27 і тым самым дапамог беларускаму клубу.

БГК з 6-га месца выйшаў у плэй-оф.

Выніковае становішча ў актэце „А” такое:

1. Барселона — 24 ачкі,

2. Веспрэм (Вугоршчына) — 20,

3. Вардар (Македонія) — 19,

4. Віве (Польшча) — 14,

5. Райн Лёвен (Германія) — 14,

6. БГК імя Мяшкова (Беларусь) — 9,

7. Манпельё (Францыя) — 7,

8. Крысціянстад (Швецыя) — 5. Беларускае Радыё Рацыя