Марына Адамовіч наведала мужа-палітвязня



Марына Адамовіч, жонка палітзняволенага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча, мела з мужам кароткатэрміновае спатканне ў Магілёўскай турме №4. Гэта было другое спатканне за год.

Хутка заканчваецца 3-гадовы тэрмін пакарання Статкевіча турэмным рэжымам і ён павінен быць пераведзены ў калонію.

Падчас размовы, кажа Марыны Адамовіч, былі абмеркаваны і грамадска-палітычныя тэмы. У тым ліку пра магчымае вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на чарговыя прэзідэнцкія выбары:

– Мікола дзякаваў за любую форму падтрымкі, якая можа быць яму выказана ў гэтай сітуацыі. Адзінае, да чаго ён заклікае паплечнікаў, сяброў і калег па дэмакратычным лагеры, гэта да адзінства.

Па словах Марыны Адамовіч, яна перадасць меркаванні Мікалая Статкевіча  пра магчымыя сцэнары прэзідэнцкай выбарчай кампаніі прадстаўнікам дэмакратычнай апазіцыі.

Сярод іншых тэмаў была закранута і сітуацыя вакол расейска-ўкраінскага канфлікта. „Пазіцыя Мікалая Стакевіча па гэтым пытанні вядомая. Ён нядаўна звярнуўся да калег-сацыялістаў, сябраў еўрапейскіх сацыялістычных партый з заклікам падтрымаць Украіну,” – нагадала Марына Адамовіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота  nv-online.info