Песні на словы Уладыслава Казлоўшчыка



Імя беларускага паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча, былога рэдактара “ Новага шляху” і “Беларускай (менскай) газеты” Уладыслава Казлоўшчыка (Казлоўскага, 1896-1943) паціху вяртаецца з нябыту. Родам ён быў з вёскі Залессе Сакольскага павету. Дзяцінства Уладыслава прайшло ў роднай вёсцы. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у Саколцы і Гародні. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, скончыў Варшаўскую школу падхарунжых. У Вільні заснаваў гімнастычнае таварыства “Гайсак”, потым часопіс “Новы шлях”, быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі”. Падчас Другой сусветнай вайны рэдагаваў у Менску “Беларускую газету”. 13 лістапада 1943 года быў застрэлены партызанамі ў сваім кабінеце. Пры жыцці выдаў шмат кніг па фізічным выхаванні беларусаў, зборнік вершаў “Шляхам змаганьня” і іншыя.

Кампазітар і выканаўца Уладзімір Мірончык напісаў шэраг песень на словы Уладыслава Казлоўшчыка. Гэта песні на вершы са зборніка “Шляхам змаганьня”(1935 год) “Зрок у будучыня”, “Устань, рыцар слаўны!”, “Наш дух”, “Узляцім, браты!” і іншыя. Вось некалькі песень у выкананні Уладзіміра Мірончыка.

 

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя