Пачынаецца набор у беларускія класы ў Беластоку



Надышоў час запісваць дзяцей у пачатковыя школы. Беларускую мову ў Беластоку можна вывучаць у дзвюх школах: праваслаўнай непублічнай школе імя Кірылы і Мефодыя і ў пачатковай школе №4. Пры школе №4 дзейнічае аб’яднанне АБ-БА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Акрамя заняткаў уласна беларускай мовы, дзеці маюць магчымасць развіваць свае здольнасці  ў розных гуртках. Гавораць вучаніцы гэтай школы:

– Вельмі люблю гуляць у тэатр, гэта вельмі файная забава.

– Я хаджу ў тэатральны гурток і на танцы.

– Я хаджу ў гурток песні, бо мне вельмі падабаецца спяваць. Мы спяваем, ездзім на розныя конкурсы. Таксама ў нас ёсць летнік, на які дзеці вельмі любяць хадзіць. Вельмі добра гуляем, і на беларускай мове таксама.

– Мы можам рабіць тое, што проста любім.

5 сакавіка ў 16.30 у школе – Дзень адчыненых дзвярэй. Усе зацікаўленыя наборам у класы з вывучэннем беларускай мовы могуць звяртацца ў пачатковую школу №4 у Беластоку або пісаць на сайт аб’яднання АБ-БА.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток