Прадстаўнік ЗША ўсклаў кветкі да помніка братам Луцкевічам
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ўсклаў у Менску кветкі да помніка прэм’еру БНР.
Джордж Кент сёння ўсклаў кветкі да помніка Антону і Івану Луцкевічам – заснавальнікаў і выбітных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху пачатку 20-га стагоддзя.
Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.
Памятны знак у гонар ідэолагаў беларускай дзяржаўнасці ўсталявалі летась у сакавіку ў менскім парку Янкі Купалы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа