Ці давяраеце вы міліцыі?



4 сакавіка – Дзень беларускай міліцыі. Напрыканцы 90-х гэты дзень Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў адмысловым указам.

Да гэтай патрэбнай для грамадзян службы за гады незалежнасці ўсталяваліся неадназначныя адносіны, кажа кіраўнік  агенцтва рэгіянальнага развіцця  “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі:

– З тых выпадкаў, калі я сутыкаўся з прафесійнай дзейнасцю супрацоўнікаў  міліцыі, я задаволены тым, як яны працавалі. Іншая праблема, калі міліцыю пачынаюць выкарыстоўваць у сваіх палітычных мэтах сённяшнія ўлады.

Бальшыня апытаных на вуліцах Бярозы не давярае міліцыянтам. Вось што кажуць людзі:

– Усё ж такі ахоўваюць нас.

– Мы нікому не давяраем. У нас нічога добрага ў Беларусі няма.

– Аднойчы мяне затрымалі нізашто. Завезлі, ноч пратрымалі. Пачалі біць. Там білі людзей.

– Хай звольняць міліцыянтаў-хапуноў. Разам з кіраўніцтвам, такім як Лукашэнка.

Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, патрэбен грамадскі кантроль за дзеяннямі міліцыі. Фіксуецца вельмі многа неправамоцных дзеянняў міліцыі,  парушаючых правы грамадзян, якія звяртаюцца да праваабаронцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА