У Індыян-Уэлсе беларускі сустрэнуцца паміж сабой



Прайшло лёсаванне жаночага тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Прызавы фонд гэтага буйнага турніру ажно 9 035 428 даляраў.

На стадыі 1/64-й фіналу дзве беларускі пазмагаюцца паміж сабой – Вікторыя Азаранка (48-я ракетка свету) і Вера Лапко (62-я).

Пераможца гэтай пары на наступнай стадыі сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс.

Дзве іншыя беларускія тэнісісткі Аляксандра Сасновіч (34-ы нумар рэйтынгу) і Арына Сабаленка (9-я ракетка свету) стартуюць на гэтым турніры з 1/32-й фіналу.

Беларускае Радыё Рацыя