Беларусь і Польшча абмяркоўваюць ваенную супрацу



У Варшаве з 4 па 6 сакавіка праходзяць кансультацыі Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, генерал-маёр Алег Воінаў„Парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаванне актуальных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вядуцца кансультацыі па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва”, – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што нядаўна ўрад Польшчы абвясціў пра выдзяленне амаль 50 млрд даляраў на мадэрнізацыю свайго войска. Ужо вядома, што ў ліку іншага будуць закуплены 32 самалёты новага пакалення. Усю вялікую суму плануюць выдаткаваць ўжо да 2026 года.

zviazda.by