Беластачане падзякуюць за ўратаванне горада
Беластачане падзякуюць за ўратаванне горада, якое адбылося 30 гадоў таму. Уначы з 8 на 9 сакавіка 1989 года ў Беласток уехаў грузавы цягнік з СССР, які ўключаў 12 цыстэрнаў з вадкім хлорам.
Калі цягнік ехаў па вуліцы Палескай, у ім лопнулі шыны, чатыры цыстэрны выпалі з каляіны. Калі б хлор выцек, то гэта магло б прывесці да тысяч смяротных ахвяр. Тады ўлады горада некалькі гадзін трымалі інфармацыю пра інцыдэнт у таямніцы, і толькі пазней пачалі эвакуацыю.
Тое, што ніхто не пацярпеў – беластачане лічаць цудам, таму кожны год дзякуюць за выратаванне горада. Сёлета ўрачыстасці пройдуць у суботу, 9 сакавіка. Збор у 16.30 каля крыжа на месцы здарэння па вуліцы Палескай. Плануюцца выступы, ускладанне кветак, экуменічная малітва і працэсія.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Straż Pożarna Białystok