„Белавія” праводзіць акцыю для трансферных пасажыраў



Кошт квіткоў складзе 50 працэнтаў ад мінімальнага транзітнага тарыфу па маршруце туды-назад плюс таксы і зборы, паведамляе афіцыйны сайт авіяперавозчыка.

Спецыяльная прапанова дзейнічае з 5 па 12 сакавіка для падарожжаў, якія будуць здзяйсняцца ў перыяд з 5 сакавіка па 25 красавіка. Яна распаўсюджваецца толькі на транзітныя пералёты рэйсамі авіякампаніі са стыковачным пунктам у Менску (напрыклад, Казань – Менск – Прага – Менск – Казань). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння – адзін месяц. Прапанова сапраўдная толькі для палётаў туды-назад, на білеты ў адзін бок яна не распаўсюджваецца.

У „Белавія” заўважылі, што змены часу і даты вылету забароненыя. Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, і пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных яго ўчастках. У гэтым выпадку выплачаная сума пасажыру не вяртаецца. Набытыя па спецыяльным кошце білеты, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым, з’яўляюцца незваротным. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума не вяртаецца.

У авіякампаніі таксама звярнулі ўвагу, што пры адсутнасці білетаў на выбраныя даты па спецыяльнаму тарыфу можна скарыстацца функцыяй „Каляндар тарыфаў” у раздзеле „Заказ білетаў”. Продаж апошніх вядзецца на сайце belavia.by, а таксама ў офісах авіякампаніі і ў агентаў. Азнаёміцца ​​са спісам напрамкаў, якія ўдзельнічаюць у спецыяльнай прапанове, можна таксама на сайте.

zviazda.by