Віктар Марчук: Улада дзейнічае па загадзя вядомым сцэнары



Балатаванне Аляксандра Лукашэнкі чарговы раз на пасаду прэзідэнта нікога не здзіўляе. Магло б здзівіць толькі тое, што ён не будзе ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі – кажуць прадстаўнікі берасцейскай дэмакратычнай супольнасці.

Галоўны рэдактар “Брэсцкай газеты” Віктар Марчук адзначае, што ўлада дзейнічае па загадзя вядомым сцэнары:

– Цяперашняя беларуская ўлада гадоў 10 таму магла яшчэ некага здзівіць, але цяпер яна нічым нікога не здзіўляе. Яна вельмі прадказальная. Дзеянні гэтыя ўсе можна пралічыць, пачынаючы ад працягласці “вялікіх размоваў”. Сем гадзінаў з хвосцікам. Ні менш ні больш – недзе так.

Пра намер балатавацца Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас “Вялікай размовы” з удзелам журналістаў першага сакавіка. Ён сказаў, што ня хоча кідаць краіну ў цяжкія часы і гатовы браць на сябе адказнасць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце