У цэнтры Гародні ўсталёўваюць інфастэнд на беларускай мове



Чарговы аб’ект гарадской геалакацыі з’явіцца на вуліцы Савецкай. Цяпер  рабочыя займаюцца яго мантажом.

На стэндзе размешчаны фрагмент карты цэнтральнай часткі горада з указаннем банкаў, банкаматаў, месцаў грамадскага харчавання і іншых карысных для турыстаў і гасцей горада ўстаноў.

Надпісы на інфармацыйным табло зробленыя на беларускай мове і прадубляваныя беларускай лацінкай.

vgr.by