Акцыя #ПагоняПоштай. Атрымай бясплатна налепку на аўтамабіль!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) абвесціла пра працяг кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сымбаля Беларусі — герба «Пагоня». Сваю акцыю сацыял-дэмакраты прымяркоўваюць да 101-ай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Каб атрымаць герб “Пагоня” поштай неабходна запоўніць анлайн заяку па наступнай спасылцы да 25 сакавіка ўключна.
https://goo.gl/forms/18Hv2MSOn2fdAViF3 Рассылка налепак будзе адбывацца ў перыяд да 31 сакавіка 2019 г. Сацыял-дэмакраты нагадваюць, што ў мінулай акцыі, якая пачалася ў канцы мінулага года па “Пагоню” звярнулася 390 чалавек. 31 чалавек, якія выкананалі ўмовы папярэдняй акцыі і прымацавалі герб “Пагоня” на сваё аўто і даслалі фотаздымкі з пацвярджэннем, прынялі ўдзел у розыгрышы відэарэгістратара.